"Стартапніца": Prototron і яго фантастычныя праекты | Фонд Prototron и его фантастические проекты

0 Просмотры
Издатель
Днямі ў жыцці эстонскага фонду Prototron адбылася важная падзея. Каманда распрацоўшчыкаў прэзентавала электракар Solaride, здольны праехаць на адным зарадзе да 1300 км. Як табе такое, Ілан Маск?

Увогуле, Prototron фінансуе абсалютна фантастычныя праекты. І робіць гэта вельмі ўдала: у партфелі фонду 89 стартапаў, якія ўжо прыцягнулі больш за 45 млн еўра інвестыцый. У сённяшняй "Стартапніцы" CEO Prototron Яна Будкоўская распавядае пра студэнтаў і тэхналогіі, удалыя кейсы і няўдачы. А таксама пра тое, чаму фонд не ўваходзіць у долю ў праектах, якія фінансуе, і пра ўнікальную нішу — "да бізнес-анёлаў", — якую ён заняў у эстонскай экасістэме стартапаў.

02:50 Пра новы электракар, які распрацавалі студэнты фонду Prototron
07:20 Як адбываецца верыфікацыя футурыстычных ідэй?
14:20 Як фонд працуе з праектамі
21:00 Прыклады паспяховых стартапаў і дапушчаныя памылкі
25:50 Чаму аддаецца прычрытэт: бізнес-перспектывам ці арыгінальнай задуме?
31:00 Гісторыя топавага праекта "Лінгвіст"

ТГ: https://t.me/euroradio
FB: https://www.facebook.com/euroradio.fm/
ВК: https://vk.com/euroradio
ОК: https://ok.ru/euroradio
Instagram: https://instagram.com/euroradio

#стартап #стартапніца #Prototron
Категория
Об Онкологии
Комментариев нет.